Як я магу спампаваць квіток?

Перайдзіце на sklep.pgenarodowy.pl, выберыце мерапрыемства "САЛІДАРНЫЯ З БЕЛАРУССЮ", пасля - пажаданае месца ў  выбраным сектары, зарэгіструйцеся і пацвердзіце браніраванне з дапамогай SMS-кода, атрыманага на нумар тэлефона, які быў указаны падчас рэгістрацыі. Пасля пацвярджэння браніравання спасылка на квіткі будзе адпраўлена на адрас электроннай пошты, які быў указаны падчас рэгістрацыі. 

Калі вы не ўпэўненыя, ці прыедзеце на канцэрт, не генерыруйце квіткі, на гэтым этапе вы можаце іх ануляваць. 

Браніраванне квіткоў з'яўляецца бясплатным.



Ці павінен я зарэгістравацца, каб спампаваць квіток? 

Так, рэгістрацыя неабходная. Зайдзіце на сайт sklep.pgenarodowy.pl і ўвайдзіце ў сістэму альбо зарэгіструйцеся. Пераканайцеся, што ўказаны адрас электроннай пошты і нумар тэлефона правільныя. 
У працэсе браніравання квіткоў вы атрымаеце SMS з кодам, які неабходна ўвесці на сайце для верыфікацыі ўліковага запісу.

Ці існуюць якія-небудзь узроставыя абмежаванні?

Уваход на мерапрыемства для асобаў ва ўзросце да 13 гадоў дазволены толькі пад наглядам дарослага. Уваход на мерапрыемства для асобаў ад 13 да 18 гадоў дазволены толькі пад наглядам дарослага альбо пры прад'яўленні Арганізатару пісьмовай дэкларацыі законнага апекуна, якая дазваляе такой асобе знаходзіцца на тэрыторыі мерапрыемства без нагляду дарослых.

Арганізатар не рэкамендуе браць на мерапрыемства дзяцей ва ўзросце да 4 гадоў з прычыны ўзроўню шуму і іншых фактараў, якія могуць паўплываць на камфорт і здароўе дзіцяці.

Як доўга дзейнічае ўваходны квіток?

Квіткі, атрыманыя ў электроннай версіі, змяшчаюць унікальныя коды і інфармацыю пра мерапрыемства, на якое яны былі набытыя. Перад уваходам у PGE Narodowy ўсе квіткі будуць правераныя. Нягледзячы на магчымасць распячатаць квіток некалькі разоў, яго можна выкарыстаць толькі адзін раз. Трэба памятаць аб тым, што неабходна берагчы квіток (штрых-код) ад незаконнага капіравання. 

Трэба памятаць аб тым, што кожны ўдзельнік павінен мець сапраўдны квіток. 

Для ўваходу на мерапрыемства квіток неабходна прад'явіць у версіі папяровай (самастойна распячатаць) альбо электроннай (на тэлефоне).

Я згубіў уваходны квіток. Што я павінен зрабіць?

Кліент нясе адказнасць за спампаваныя ўваходныя квіткі. Трэба памятаць аб тым, што ў вас ёсць магчымасць паўторна распячатаць спампаваныя квіткі, аднак, калі хтосьці ўжо іх выкарыстаў, яны стануць несапраўднымі.

Я з'яўляюся асобай з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і перамяшчаюся ў інваліднай калясцы - як я магу атрымаць квіток? 

Калі вы зацікаўленыя ў квітках для асобаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, якія перамяшчаюцца ў інвалідных калясках, і для іх апекуноў, калі ласка, звяжыцеся з намі па электроннай пошце solidarni@pgenarodowy.pl.

Ці дазваляе сістэма спампаваць квіткі для арганізаваных груп? 

На гэтае мерапрыемства дзейнічае абмежаванне ў 6 квіткоў на аднаго чалавека (зарэгістраванага карыстальніка).

Калі вы хочаце набыць больш чым 6 квіткоў, звяжыцеся з намі па электроннай пошце solidarni@pgenarodowy.pl

Звяртаем вашу ўвагу на неабходнасць адказнага выбару і ўказання фактычнай колькасці ўдзельнікаў. 

Праз 20 хвілін пасля праверкі наяўнасці квіткоў я вырашыў іх спампаваць, але выявілася, што мой кошык пусты і квіткі больш не даступныя. 

Трэба памятаць аб тым, што мерапрыемства з'яўляецца вельмі папулярным, таму мы рэкамендуем прымаць цвёрдае і хуткае рашэнне. 20 хвілін - гэта час для пацвярджэння замовы. Пасля заканчэння гэтага часу непацверджаныя квіткі вяртаюцца ў публічны пул продажаў. 

З кім можна звязацца ў выпадку ўзнікнення праблем альбо пытанняў адносна электроннай замовы?

Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні, калі ласка, адпраўце паведамленне на адрас solidarni@pgenarodowy.pl альбо звяжыцеся з нашым цэнтрам абслугоўвання кліентаў па тэл. 22 29 59 500 у днях:
  • 15-25 верасня ад панядзелка да суботы з 10.00 да 18.00
  • 26 верасня з 10.00 да 21.00
Нагадваем, што перад тым, як звязацца з намі ў сувязі з адсутнасцю квіткоў (г.зн. неатрымання паведамлення на электронны адрас, указаны падчас пакупкі), праверце папкі вашай паштовай скрыні (напрыклад, "іншае"; "спам"; "прапановы" і г.д.) 

Памятайце!Без рэгістрацыі ў сістэме немагчыма спампаваць квіткі.

Дзе я магу знайсці правілы правядзення мерапрыемства?

Правілы правядзення мерапрыемства "САЛІДАРНЫЯ З БЕЛАРУССЮ" 26 верасня 2020 г. у PGE Narodowy размешчаныя на сайце www.belaruskikancert.pgenarodowy.pl/rehulamin і будуць даступныя на дошках каля ўваходаў на мерапрыемства.