https://pgen.pl/assets/cache/f125dc45e654882c9de1c746f730f66b_750_319_optim.jpg
Паркоўка падчас канцэрту "Салідарныя з Беларуссю"

26 верасня на Нацыянальным стадыёне PGE Narodowy адбудзецца канцэрт "Салідарныя з Беларуссю". У дзень мерапрыемства для гасцей арэны будзе даступная паркоўка на тэрыторыі, прылеглай да стадыёну PGE Narodowy.

У дзень канцэрту "Салідарныя з Беларуссю" на тэрыторыі Нацыянальнага стадыёну ”PGE Narodowy” з 6.00 да 23.59 будзе працаваць платная паркоўка. Продаж білетаў на паркоўку адбываецца праз Інтэрнэт на сайце www.sklep.pgenarodowy.pl. У залежнасці ад наяўнасці месцаў, квіткі таксама можна будзе набыць пры ўездзе. Паколькі ёмістасць паркоўкі абмежаваная, мы рэкамендуем загадзя набыць білеты праз Інтэрнэт.

Інтэрнэт-продаж пачынаецца 15.09.2020 ў 12.00 разам з афіцыйным запускам распаўсюджвання білетаў.

Уехаць на паркоўку можна будзе з боку вуліцы Замойскага (Zamoyskiego) і Сакола (Sokola).

Цэны квіткоў на паркоўку:

Матацыкл 10 злотых
Легкавы аўтамабіль 15 злотых
Мікрааўтобус 40 злотых
Аўтобус 80 злотых

Co o tym sądzisz?